
Сёння ў Доме-музеі Адама Міцкевіча адбылася прэзентацыя выстаўкі жывапісу Раісы Сіплевіч "Пад чароўным небам Навагрудчыны". Аўтар работ распавяла пра свой унікальны спосаб самавыяўлення і падкрэсліла, што кожная яе праца распавядае сваю ўласную гісторыю.
Мастачка здзівіла гасцей мерапрыемства разнастайнасцю тэхнік і стыляў сваіх работ, натхнёных Навагрудскім краем. Прэзентацыя прайшла ў атмасферы творчай утульнасці і станоўчых эмоцый.
Запрашаем пагрузіцца ў чароўны свет мастацтва!